Цяжкі час. Пазьняк Зянон. Канцэпцыя новага Беларускага Адраджэньня, кн.2, артыкулы і матэр’ялы (ІV 1996–2002).
Зьмест кнігі Зянона Пазьняка – гэта збор выбраных артыкулаў, выступаў, аналітычных матэрыялаў аўтара, надрукаваных у пэрыядычным Беларускім і замежным друку на працягу другой паловы 90-х – пачатку 2000-х гадоў (па 2002 год уключна). Кніга складаецца з дзьвух частак. У першай частцы сабраныя выбраныя артыкулы, у якіх акрэсьленыя праграма і задачы палітычнай дзейнасьці Беларускага Адраджэньня (найперш Беларускага Народнага Фронту і палітычнай партыі Фронту (КХП–БНФ) ў змаганьні з антыбеларускім рэжымам і ўнутранай акупацыяй краіны за свабоду і дэмакратыю, за абарону незалежнасьці і беларускай культуры. Разглядаюцца таксама пытаньні паліталёгіі, этыкі, гісторыі, стратэгіі і тактыкі Беларускага Адраджэньня. У другой частцы кнігі, якая акрэсьлена як «Дадатак», падаюцца выбраныя тэксты, фатаграфіі, дакуманты і копіі дакумантаў, артыкулаў, палітычных заяваў, зваротаў і мэмарандумаў па беларускай палітыцы і культуры.
Мова беларуская.
Мяккая вокладка.
Фармат: 20,5*29 см.
Аб’ём: 476с.
Нью-Ёрк – Варшава – Вільня, «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2010.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.