Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2019. Касцюшка. Герой двух кантынентаў

25.00 

Kategoria:

Dostępność: Wysoka

Koszt dostawy od: 0.00 

Darmowa dostawa od: 150.00 

Dodaj do koszyka Dodaj do ulubionych

Часопіс «Наша гісторыя». № 3-2019.

Цэнтральная постаць трэцяга нумара – Тадэвуш Касцюшка. У 2019годзе адзначалася 225-годдзе паўстання пад ягоным кіраўніцтвам. Касцюшку шануюць палякі і амерыканцы. Ён герой, наш вялікі зямляк. Але ягоны і ягоных паплечнікаў гераізм не ўратаваў Рэчы Паспалітай ад падзелу. Ці можна было той заняпад перадухіліць? Ці магла дзяржава вырвацца з залежнасці ад магутных суседзяў, у якую трапіла яшчэ пры канцы XVIII стагоддзя?

І біяграфія – няпростая – Касцюшкі, і аналіз дзеянняў апошняга кіраўніка Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага даюць нам адказ на гэтыя пытанні.

У №3 вы знойдзеце таксама артыкулы пра дарагога Леаніда Ільіча Брэжнева і яго несмяротныя творы, біяграфію Канстанціна Сіманава, які не плакаў па жонцы, а плакаў па Сталіну. Аматары добрай кухні знойдуць падрабязны артыкул пра традыцыйныя святочныя бабы і бульбяную бабку.

Традыцыйна часопіс публікуе шмат гісторый «з першых вуснаў», успамінаў людзей з розных куткоў краіны. Гэтым разам з цікавых артыкулаў варта адзначыць «Остарбайтар, або Падарожжа туды і назад» пра тое, як 17-гадовы хлопец з-пад Нарачы трапіў у Нарвегію і працаваў з людзьмі з розных канцоў Еўропы. А таксама пра незвычайныя камяні ў вёсцы Патапавічы пры старым гасцінцы, што злучае Ляхавічы і Клецк.

Czasopismo «Наша гісторыя». № 3-2019. Kastus Kalinowski.

Brak opinii dla tego produktu

Na razie nie ma opinii o produkcie.

Tylko zalogowani klienci, którzy kupili ten produkt mogą napisać opinię.