,

Самы цымус. Алесь Белы

100.00 

15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.

Цвёрдая вокладка.

- +

Алесь Белы. Самы цымус: Смакі і водары беларуска-яўрэйскай кухні.

На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:

  • селяніна,
  • пана,
  • местачковага рамесніка і гандляра.

Як такое магчыма?

А бо і пан, і жыд, і мужык – маючы розную свядомасць і розныя традыцыі – елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга – пра знакавыя супольныя стравы трох культур.

Пра самы цымус.

15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.

Цвёрдая вокладка.
Фармат: 23 × 17 × 3 см.
Мова беларуская.
Колькасць старонак: 250.
Выдавецтва: Gutenberg.

Weight 0.8 kg
Dimensions 23 × 17 × 3 cm

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Самы цымус. Алесь Белы”
Shopping Cart