,

Зэкамерон. Вершы. Гутаркі. Максім Знак

75.00 

- +

Максім Знак. Зэкамерон. Вершы. Гутаркі.

Гэтая кніга — голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям’я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.

Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур’ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.

І — насуперак абставінам — чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачац: ца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.

Цвёрдая вокладка.
Фармат:  23 x 17 cм.
Колькасць старонак: 272.
Мова беларуская.
Год выдання: 2024.
Выдавецтва: Полацкія лабірынты.

Weight 0.2 kg
Dimensions 23 × 17 × 3 cm

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Зэкамерон. Вершы. Гутаркі. Максім Знак”
Shopping Cart