«Залатая сярэдзіна» — адна з самых пазнавальных прац Макса Осіпава. У ёй мастак звяртаецца да тэмы ўнутранай раўнавагі, выкарыстоўваючы мову сучаснага «наіўнага» мастацтва. Гэта візуальны аповед пра чалавека (або істоту), які спрабуе ўтрымаць гармонію ў свеце, поўным супярэчнасцяў.
Стыль Осіпава — гэта заўсёды спалучэнне народнай эстэтыкі, шчырасці і тонкай іроніі. Твор «Залатая сярэдзіна» становіцца не проста дэкорам, а інтэлектуальным акцэнтам у інтэр’еры.
- Тэхніка: пігментны друк (Giclée). Гэта метад, які забяспечвае музейную якасць і захаванасць колераў на дзесяцігоддзі.
- Матэрыял: 100 % натуральная бавоўна (палатно). Тэкстура матэрыялу надае прынту выгляд і глыбіню арыгінальнай карціны.
- Унікальнасць: гэта эксклюзіўны тыраж, створаны для тых, хто шануе мастацтва як доўгатэрміновую каштоўнасць.
- Памер: 22 x 37 см.
- Аўтар: Макс Осіпаў.
Залатая Сярэдзіна (Аurea Мediocritas) ад самаго Макса:
То – спроба стварыць цудатворную ікону для роздумаў на тэму кампраміса: тэму, якой нас гадавалі з часоў постсавецкай школы, дзе здольнасць на кампраміс ўважалася прыкметай безумоўнай дабрадзецелі, а бескампраміснасць – прыкметай ненармальнасці.
Калі ты безкампрамісны, ты – е-бо-бо.
Дзеля пераканаўчасці спасылаліся на Арыстоцеля, аўтара канцэпту «Залатой сярэдзіны».
Дык вось. Тут я намаляваў кампраміс паміж
• сцэнай з грэчаскага міту пра Тэсэя і Гаргону
• нацюрмортам з вазай, поўнай ружаў
• іконай Пакрава для большай пераканаўчасці.
Батальнай сцэны не сталася. Бо Гаргона стала малюнакам на вазе, змеі сталі мілымі як ніколі, а Тэсэй, занурыўшыся ва ўласную ахуэннасць, ператварыўся ў Нарцыса. Вы глядзіце ў вочы Мядузы, Мядуза глядзіць на вас. І так, выглядае на тое, што за дапамогаю кампазіцыі, колераў і тэкстураў цалкам можна закампрамісіць і дамагчыся адчування гармоніі нават у такой крынжы.
Калі я сам заліпаю ў новастворанае – я думаю пра арыгінальнага Арыстоцеля.
Ён вызначаў залатую сярэдзіну за зону нармальнасці паміж двух зонаў нежаданых крайнасцяў.
Прыклад: смеласць – залатая сярэдзіна паміж бязглуздасцю і сцыклівасцю.
Праблема нашай постсавецкай рамкі ў тым, што нам прапаноўвалі шукаць залатую сярэдзіну ў іншай сістэме каардынат.
Не паміж двумя ненармальнасцямі, а паміж ненармальнасцю і нармальнасцю.
Гэта натуральна суправаджаецца неабгодным маркаваннем нармальнасці адзнакамі нежаданай крайнасці. Смеласць ператвараецца ў неразважнасць, радыкалізм, юнацкі максімалізм, белае палітонства, таксічнасць і гэтак далей.
Пры гэтым супрацьлеглая ў гэтай сістэме каардынат зона ненармальнасці #2 нікуды не дзяецца: менавіта яна, у прагненні пазбегуць канфлікту з зонай ненармальнасці #1, таляруе яе кампраміс з зонай нармальнасці. Кампраміс, што насамрэч з’яўляецца безумоўнай капітуляцыяй.
Бо ў гэтых умовах пазбяганне канфлікту мае злачынны характар, а бескампраміснае адстойванне сваіх каштоўнасцей – абсалютна натуральным і неабходным дзеля выжывання. Бо вызнаем мы гэта ці намагаемся не вызнаваць, прарубіць вакно магчымасцей і раскалоць эліты можна за дапамогаю больш лагічнага інструмента, чым кампраміс.


Reviews
There are no reviews yet.