Валерый Славук «Вядзьмар, які рабіўся ваўком. Беларускія чарадзейныя казкі і паданні».
У зборнік увайшлі чарадзейныя казкі і паданні з розных куткоў Беларусі, запісаныя ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзяў, а цяпер наноў адабраныя і апрацаваныя. Некаторыя сюжэты добра знаёмыя чытачу, іншыя ж, наадварот, рэдка траплялі ў папулярныя выданні. Кніга спадобаецца тым, хто цікавіцца фальклорам, а таксама аматарам цмокаў, ваўкалакаў і іншых цікавых персанажаў. Літаратурная апрацоўка зроблена з максімальнай ашчаднасцю да арыгінальных тэкстаў, але так, каб яны былі зразумелыя і цікавыя сучасным чытачам і слухачам.
Аўтар / Мастак: Валерый Славук.
Выдавецтва: Папуры.
Мова: беларуская.
Фармат: 20,5 × 26,5 см.
Колькасць старонак: 120.
Тып вокладкі: цвёрдая.
Год выдання: 2026.







Водгукі
Няма пакуль ніводнага водгука.