,

З Порту да Сант’яга. Стэфан Корф

65.00 

- +

З Порту на Сант’яга: дзённік з пілігрымкі. Стэфан Корф.

Каля паўмільёна чалавек штогод пераадольваюць сярэднявечны шлях у сотні кіламетраў да мошчаў святога Якава, аднаго з вучняў Ісуса Хрыста. Каб атрымаць індульгенцыю — або проста перазагрузіцца і лепей спазнаць самога сябе. Ідуць і беларусы: не абавязкова быць вернікам або грэшнікам, каб паставіць перад сабой мэту і дасягнуць яе поруч з пілігрымамі з усяго свету.

Гэтая кніга — дзённік з такога падарожжа. У верасні 2025 года Стэфан Корф прайшоў з Порту да Санцьяга за адзінаццаць дзён і запісаў свой досвед і ўражанні. Толькі асцярожна: пасля прачытання вам абавязкова захочацца таксама сабраць заплечнік і прайсці гэты шлях!

Пра аўтара:

Стэфан Корф — праграміст, пісьменнік і блогер, які ўжо некалькі гадоў жыве ў Літве. Скончыў «Школу маладога пісьменніка». У 2018 годзе яго кніга гістарычнага фэнтэзі «Палескі дыярыуш дывізіі Серакоўскага» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют».

Пасля пераезду пачаў цікавіцца, як беларуская культура ў эміграцыі ўбудоўваецца ў сусветную ды лакальную, як беларусы пакідаюць свае сляды і наогул, дзе жыве цяпер Беларусь.

Вокладка: мяккая з клапанамі.
Аб’ём: 144 старонкі.
Друк: каляровы (унутры цябе чакаюць яскравыя здымкі з падарожжа).
Мова кнігі: беларуская.

Weight 0.2 kg
Dimensions 12 × 17 × 2 cm

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “З Порту да Сант’яга. Стэфан Корф”
Shopping Cart