Іван Мележ «Подых навальніцы».
Чытач зноў вяртаецца ў Курані, дзе ў другой частцы «Палескай хронікі» сустракаецца з ужо знаёмымі героямі — Васілём Дзятлам, Ганнай Чарнушкай, Халімонам і Яўхімам Глушакамі, а таксама з «бальшавіком з чалавечым тварам» Апейкам. Побач з імі з’яўляюцца новыя персанажы, такія як зацяты калектывізатар Башлыкоў і паэт Алесь Маёвы.
Іван Мележ працягвае разгортваць апавядальную плынь, якую можна назваць сапраўднай сагай пра Палессе. Яе маштаб можна параўнаць з творамі Галсуорсі, Фолкнера ці Гарсія Маркеса, якія ў сваіх працах ішлі ад рэгіянальнага да ўніверсальнага. Цэнтрам гэтага свету па-ранейшаму застаюцца Курані — месца, дзе хаты стаялі на востраве, дзе кахалі Васіль і Ганна. Яны працягваюць кахаць нягледзячы ні на што: ні на Глушакоў, ні на вясковую мараль, ні на жорсткую калектывізацыю. Але Васіля не пакідае яго запаветная мара пра тую самую зямлю, што каля цагельні…
Аўтар: Іван Мележ.
Год выхаду: 2025.
Колькасць старонак: 512.
Тып вокладкі: цвёрдая.
Фармат: 14,5 x 21,5 см.
Мова: беларуская.








Reviews
There are no reviews yet.