,

Піпі Доўгая Панчоха. Астрыд Ліндгрэн

65.00 

Знакамітая гісторыя пра самую незвычайную дзяўчынку ў свеце — Піпі Доўгую Панчоху! Вясёлыя прыгоды, малпачка Спадар Нільсан і віла «Напракудзіле» ў выданні з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман. Кніга для дзяцей і дарослых, якія ў душы засталіся дзецьмі.

- +

Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгая Панчоха».

Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. У суседнім доме жывуць Томі і Аніка. Яны такія шчаслівыя, што побач пасялілася незвычайная дзяўчынка з валасамі колеру морквы!

Бо Піпі размешвае цеста для бліноў пасудным ёршыкам, спіць нагамі на падушцы, дае адпор паліцэйскім, якія прыйшлі забраць яе ў дзіцячы дом, і перамагае непераможнага Дужага Адольфа. Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі некалькі пакаленняў дзяцей з розных краін. У 2020-м мы адзначылі 75-годдзе самай знакамітай дзяўчынкі на свеце. Да юбілею былі падрыхтаваны новыя пераклады гісторый пра Піпі з класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.

Аўтар: Астрыд Ліндгрэн.
Год выхаду: 2020.
Колькасць старонак: 168.
Тып вокладкі: цвёрдая.
Вага: 527 г.
Фармат: 17,5 х 22 см.
Узроставае абмежаванне: 0+.
Мова: беларуская.

 

 

Weight 0.5 kg
Dimensions 18 × 22 × 2 cm

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Піпі Доўгая Панчоха. Астрыд Ліндгрэн”
Shopping Cart