Sale!

Навінка! Крафтавая камбуча «Пахне чабор»

Original price was: 15.00 zł.Current price is: 10.00 zł. (уключае 0.48 zł VAT)

Камбуча «Пахне чабор» — гэта крафтавы натуральны ферментаваны (жывога браджэння) безалкагольны слабагазаваны напой са смакам язміну і чабору ды далікатным кветкава-травяным букетам, які асвяжае і дорыць цёплыя ўспаміны пра дом. Напой створаны беларусамі ў Польшчы па ўласнай рэцэптуры крамы «Vyraj».

- +
Катэгорыя

У Польшчы стартаваў продаж крафтавай камбучы «Пахне чабор» з гербам «Пагоня» на этыкетцы.

«Зроблена беларусамі ў Польшчы з думкамі пра мясціны, дзе пахне чабор» — з такім надпісам на этыкетцы ў Варшаве ў беларускай краме падарункаў з нацыянальнгым каларытам «Vyraj» стартаваў продаж камбучы «Пахне чабор».

Напой, створаны беларусамі з любоўю да роднай зямлі і традыцый, можна ўжо знайсці ў краме «Vyraj» у самым цэнтры Варшавы па адрасе Aleja Armii Ludowej 12. Крама працуе штодзённа без выходных з 12.00 да 21.00. Таксама набыць камбучу можна анлайн на сайце vyraj.pl з дастаўкай.

Камбуча «Пахне чабор» — гэта крафтавы натуральны ферментаваны (жывога браджэння) безалкагольны слабагазаваны напой са смакам язміну і чабору ды далікатным кветкава-травяным букетам, які асвяжае і дорыць цёплыя ўспаміны пра дом.

Рэцэптуру для напоя распрацавала каманда крамы «Vyraj» па стандартах Еўрапейскага Звязу ў шчыльнай супрацы з польскім вытворцам гэтага напою. У склад напою ўваходзяць выключна натуральныя інгрэдыенты: настой зялёнай язмінавай гарбаты, канцэнтрат яблычнага соку, цукар, настой чабору і культура камбучы. Партыя лімітаваная — усяго 1500 бутэлек.

Характарыстыкі і склад:

  • аб’ём: 330 мл;
  • тыраж: лімітаваная серыя — 1500 бутэлек;
  • склад: настой зялёнай язмінавай гарбаты, канцэнтрат яблычнага соку, цукар, настой чабору, культура камбучы;
  • выраблена ў Польшчы па замове і рэцэптуры крамы «Vyraj»;
  • умовы захоўвання: захоўваць у прахалодным месцы (у лядоўні), пасля адкрыцця спажыць на працягу 48 гадзін;
  • вытворца: Forever Young Kombucha.

Слоган «Пахне чабор» мае для беларусаў асаблівы літаратурны, гістарычны і эмацыйны сэнс. Сам гэты крылаты выраз паходзіць з вядомага верша беларускага паэта Петруся Броўкі «Пахне чабор». У 2020 годзе гэтыя словы сталі адным з галоўных пароляў і сімвалаў беларускіх пратэстаў, свабоды, салідарнасці і нязломнасці, а сам чабор ператварыўся ў сапраўдны культурны код вернасці сваім караням і любові да роднай зямлі.

Для ўсіх, хто памятае гэты пароль і для каго ён застаецца важным і сёння, на этыкетцы бутэлькі аб’ёмам 330 мл размешчаны герб «Пагоня» ў атачэнні галінак квітнеючага чабору і кранальны подпіс лацінкай: «Zrobliena bielarusami ŭ Poĺščy z dumkami pra miasciny, dzie pachnie čabor» (Зроблена беларусамі ў Польшчы з думкамі пра мясціны, дзе пахне чабор). 

Сімвалічна, што выхад напою супаў з важнай навіной з Беларусі: 5 лістапада былі падведзены вынікі нацыянальнай кампаніі «Расліна 2027 года», арганізаванай грамадскім аб’яднаннем «Батанічнае таварыства» і Інстытутам эксперыментальнай батанікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. На першым этапе з 95 кандыдатаў выбралі 6 фіналістаў, а ў анлайн-галасаванні перамогу атрымаў менавіта Чабор звычайны (Thymus serpyllum), апярэдзіўшы Дуб чарэшчаты і Венерын чаравічак сапраўдны. Падрабязней на сайце Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.

  • Старт продажу: 27 лістапада 2026 года ў краме «Vyraj» (Aleja Armii Ludowej 12, Warszawa).
  • Спецыяльны кошт: на працягу першага тыдня продажу да 03.12.2026 дзейнічае прома-кошт — 10 злотых за бутэльку, пасля чаго рэгулярная цана складзе 15 злотых.
  • Афіцыйная прэзентацыя і дэгустацыя: 2 снежня 2026 года а 18:00 у краме «Vyraj». Наведальнікі змогуць пакаштаваць новы напой, а таксама паспрабаваць іншыя напоі ад вытворцы камбучы ў Польшчы, паразмаўляць са стваральнікамі і набыць бутэлькі з эксклюзіўнай партыі.

Кантакты для СМІ і дадатковай інфармацыі па-польску і па-беларуску:
Віталь Броўка: +48 886 570 114, telegram: @Vital_2112
vyrajpl@gmail.com

Кантакты для аптовых замоўцаў:
Валер Есіпёнак: +48 514 007 179, telegram: @Jukhan22
vyrajpl@gmail.com

Продажы анлайн: https://vyraj.pl/product/kambuca-pachnie-cabor/

Вага 0.4 kg
Памеры 17 × 7 × 7 cm

Водгукі

Няма пакуль ніводнага водгука.

Стань першым, хто пакіне водгук пра «Навінка! Крафтавая камбуча «Пахне чабор»»
Shopping Cart