,

Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне. Астрыд Ліндгрэн

65.00 

Працяг прыгод самай незвычайнай дзяўчынкі ў свеце! Разам з Піпі Доўгай Панчохай, Томі і Анікай адпраўляемся ў падарожжа на востраў Барабабох, дзе тата Піпі стаў сапраўдным конунгам. Захапляльныя марскія прыгоды з класічнымі ілюстрацыямі.

- +

Астрыд Ліндгрэн «Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне».

Піпі Доўгая Панчоха — самая моцная, самая добрая, самая вясёлая і самая багатая дзяўчынка на свеце. Яна жыве зусім адна на віле «Напракудзіле». У яе ёсць конь і малпачка — Спадар Нільсан. А яшчэ — чамадан, набіты залатымі манетамі. Піпі па-ранейшаму гарэзнічае і лічыць сябе дастаткова адукаванай і без табліцы мнаганожання, а Томі і Аніка, наадварот, ведаюць, як важна вучыцца ў школе.

Але выратаванне ад школьных будняў прыходзіць неспадзявана: тата Піпі запрашае сваю дачку пагасціць на далёкі востраў Барабабох, дзе ён стаў магутным конунгам! Гэта захапляльнае падарожжа, поўнае марскіх прыгод і нечаканых сустрэч. Гісторыя пра Піпі Доўгую Панчоху ўпершыню выйшла ў 1945 годзе, і з таго часу яе палюбілі мільёны дзяцей па ўсім свеце. Выданне аздоблена класічнымі ілюстрацыямі Інгрыд Ванг Нюман.

Аўтар: Астрыд Ліндгрэн.
Год выхаду: 2021.
Колькасць старонак: 152.
Тып вокладкі: цвёрдая.
Вага: 489 г.
Фармат: 17,5 х 22 см.
Узроставае абмежаванне: 0+.
Мова: беларуская.

 

 

Weight 0.5 kg
Dimensions 18 × 22 × 2 cm

Reviews

There are no reviews yet.

Be the first to review “Піпі Доўгая Панчоха ў Ціхім акіяне. Астрыд Ліндгрэн”
Shopping Cart