Wyprzedane

Gra planszowa «Szlachta»

135.00 

Kategorie: ,

Brak w magazynie

Настольная гульня «Шляхта» / «The Nobility» board game.

10+ 20–30 хвілін 2–4 асобы
© Majsternia Guca Cuca, 2023

Гістарычная гульня «Шляхта» перанясе вас у таямнічыя часы Рэнесансу на нашай зямлі. Вы атрымаеце розныя ўменні і здабудзеце апякунства выбітных асобаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай ды ўрэшце пераможаце ўсіх супернікаў!

90 картак развіцця
10 картак шляхцічаў і шляхцянак
5 фішак «Карона» — для шляхетнасці
8 фішак «Сякера» — для вайсковага майстэрства
8 фішак «Крыж» — для рэлігійнасці
8 фішак «Птушка» — для майстэрства дыпламатыі
8 фішак «Змяя» — для майстэрства алхіміі
8 фішак «Торба» — для заможнасці

ПРАВІЛЫ ГУЛЬНІ Перамяшайце стосы картак і раскладзіце іх на гульнявым полі так, як паказана на малюнку ў інструкцыі. Побач з карткамі размесціце стосікі фішак. Калі вы гуляеце ўдваіх, вазьміце па 4 фішкі «Сякера», «Крыж», «Птушка», «Зьмяя» і «Торба». Калі ўтраіх – па 5. Калі ўчацьвярых – па 7, калі ўпяцярых – па 8. Вазьміце 5 фішак «Карона» (пры любой колькасьці гульцоў). Гулец можа рабіць адну з чатырох дзеяў:

  • узяць 3 розныя фішкі (любыя, апроч „Кароны”)
  • узяць 2 аднолькавыя фішкі (калі на стале фішак гэтага тыпу ня меней за 4)
  • зарэзерваваць картку разьвіцьця і атрымаць пры гэтым 1 фішку шляхетнасьці («Карону»)
  • выкупіць картку разьвіцьця

Гульня сканчаецца, калі адзін з гульцоў набірае 15 балаў. Перамагае той, хто набраў найбольш балаў.

 

Brak opinii dla tego produktu

Na razie nie ma opinii o produkcie.

Tylko zalogowani klienci, którzy kupili ten produkt mogą napisać opinię.