Wyprzedane

Славамір Равіч. Дарога дадому

45.00 

Kategoria:

Brak w magazynie

У 2010 годзе у свет выйшаў галівудскі фільм Пітэра Уіра «Дарога дадому» (The Way Back) з Колінам Фарэлам і Эдам Харысам, у аснове сюжэта якога ляжала неймаверная гісторыя ўцёкаў вязняў ГУЛАГа праз Манголію, пустыню Гобі і Гімалаі ў Індыю.

Цікава, што сцэнарый напісаны паводле кнігі Славаміра Равіча, ураджэнца Пінска. Адным з тых вязняў, што збеглі з якуцкага лагера, быў, паводле кнігі, сам аўтар. Пазней стане вядома, што Равіч апісваў не свой, а лёс іншага чалавека, але ж таксама беларуса з Глыбоччыны Вітальда Глінскага.

Сям’ю Вітальда арыштавалі ў Глыбокім у 1939 пасля прыходу савецкай улады. 16-гадовы хлопец атрымаў 25 гадоў лагера. Калі ноччу Вітальд мінуў лагерныя вышкі, за сабой ён заўважыў яшчэ шасцёра зэкаў. Пазней да іх далучылася яшчэ дзяўчына, што баялася пакарання за забойства гвалтаўніка. Шлях дадому доўжыўся 11 месяцаў і 6,5 тыс. км. Дайшлі не ўсе.

Вось такая гісторыя, у якой адзін ураджэнец Беларусі спісаў жыццяпіс у іншага, а Галівуд зняў паводле яго цудоўнейшы фільм пра прыгоды беларуса ў Сібіры.

Сам жыццяпіс «The Long Walk» пабачыў свет у Лондане ў 1955 годзе і быў перакладзенае на дзясяткі моў. І толькі цяпер мы можам чытаць яго па-беларуску.

Brak opinii dla tego produktu

Na razie nie ma opinii o produkcie.

Tylko zalogowani klienci, którzy kupili ten produkt mogą napisać opinię.