«Рэвалюцыя» – гэта раман пра ўладу. Не пра палітычную ўладу, а пра тую глыбінную, асабістую і страшную стыхію, якая вымушае адных аддаваць загады, другіх – падпарадкоўвацца. Пра тую ўладу, прага да каторай так цікавіла Ніцшэ. Калі яшчэ карацей, гэты раман – пра тое, як адзін добры чалавек, паддаўшыся спакусам, пакрысе ператвараецца ў кусок га*на».
Масква 2000-х.
Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады. Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Гэты тэкст варта чытаць, каб адчуць і зразумець тыя энергіі, што стаялі за шмат якімі падзеямі на постсавецкай прасторы апошнія 30 гадоў.
Рэвалюцыя : раман / Віктар Марціновіч ; пераклад з рускай Віталя Рыжкова. — Мінск : Кнігазбор, 2020. — 280 с. Цвёрдая вокладка.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.