Традыцыйныя строі Беларусі. Беларускае адзенне канца XIX – пачатку XX стагоддзяў па рэгіёнах.
У альбоме прадстаўленыя варыяцыі аўтэнтычных беларускіх строяў, што ўкладваюць унікальную калекцыю, сабраную ў Амерыцы кіраўніцай беларускага фальклорнага гурта VOLYA, спявачкай і рэжысэркай Воляй Дземкай. Гурт быў створаны ў Сіэтле і з 2009 г. перадае прыгажосць і багацце беларускага фальклору жыхарам Ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
У Беларусі вылучаюць шэсць гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў, і кожны з іх мае свае ўнікальныя характарыстыкі і дызайн традыцыйнага адзення. У калекцыі гурта прадстаўленыя 15 з прыкладна 30 варыяцый беларускіх строяў: 32 поўных камплекты жаночага і3 камплекты мужчынскага адзення. Цяпер кожны можа ацаніць фантазію майтэрства ткачых, унікальную вышыўку, выкшталцоныя дэталі 234 прадметаў адзення і аксэсуараў, вырабленых у перыяд з 1880-х да 1940-х гадоў.
Аўтар і фотаздымкі: Воля Дземка.
Рэдактары: Хелена Шылдэрз, Паліна Богдан, Ганна Севярынец, Сабіна Брыло.
Карэктар: Алена Дзянісава.
Дызайн вокладкі: Анатоль Лазар.
Мадэлі: Даша Слабада, Антон Слабада, Джэніфэр Марозава.
Выдавецтва: Р. М. Цымбераў.
Папера мелаваная. Друк лічбавы.
Фармат: 60х84 1/8.
142 c.
Год 2022.
Folk. Costumes of Belarus. Belarusian clothing of the late 19th – early 20th centuries by region.
Author and photos: Volya Dzemka.
Editors: Helena Schilders, Polina Bogdan, Anna Severinets, Sabina Brillo.
Proofreader: Alena Denisova.
Cover design: Anatoly Lazar.
Models: Dasha Slobada, Anton Slobada, Jennifer Morozava.
Publishing house: R. M. Zimberov.
Coated paper. Digital printing.
Format: 60×84 1/8.
142 p.
2022.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.