Парсіваль. Пазьняк Зянон.
Сярэдневяковая легенда, якая ўзьнікла ў Заходняй Эўропе. Існуе ў розных варыянтах. Выкарыстоўвалася ў творах розных мастакоў, паэтаў і музыкаў. Легенда пра Парсіваля зрабіла ўплыў на думаньне і творчасьць культурных людзей Эўропы. Кніжка разьлічаная на шырокага чытача. Эўрапейская сярэднявечная літаратура – легенды, паданьні, эпасы – мала вядомая ў Беларусі (акрамя, магчыма, Аповесьці аб Трышчане.) Гэтаму ёсьць розныя тлумачэньні і прычыны. Але галоўная зь іх – адсутнасьць перакладаў. Літаратура павінна гучаць па-беларуску. Тады перакладны твор робіцца набыткам і нашай літаратуры. Легенды пра Парсіваля, ці таксама пра Сьвяты Грааль, нічога ня кажуць нашаму чытачу. У той час, калі ў кантэксьце эўрапейскага мастацтва спасылкі ці ўспамінаньні гэтых назоваў сустракаюцца даволі часта, ад Вагнэра да Рэмарка.
Мова беларуская.
Мяккая вокладка.
Фармат: 10,5*14,8 см.
Аб’ём: 144 с.
Варшава – Нью-Ёрк – Вільня, «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2009.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.