Зянон. «Інсургенты» – гэта зборнік драматычных твораў для тэатра і чытаньня на тэмы гісторыі Беларусі і рэлігіі.
У зборніку сем п’ес рознага жанру. Шэсьць на хрысьціянскую тэматыку.
«ІНСУРГЕНТЫ» – містэрыя ў адной дзеі, пасьвечаная подзьвігу паўстанцаў Каліноўскага, іхняму ўплыву на беларускае Адраджэньне і на сёньняшні дзень.
Драматычная хроніка «АКУПАЦЫЯ» напісана на аснове рэальных падзей 1941-1944 гг. у Менску і пасьвечана дзейнасьці і змаганьню беларускага нацыянальнага падзем’я за часы гітлераўскай акупацыі.
Цыкл з чатырох п’ес павязаны адной тэматыкай – «ЭВАНГЕЛЬСКІЯ ДЗЕІ». Тут адзначаны знакавыя асобы гісторыі хрысьціянства.
«ІРАД» – гэта маралітэ напісаная ў стылі Батлейкі і беларускай Народнай драмы.
«ХРЫСТОС» – аднаактавы міракль аб знакамітых цудах Хрыста.
«ЮДА» – маралітэ пра жыцьцё і ўчынкі апостала Юды Іскарыёта, што здрадзіў Хрыста і усьвядоміў злачыннасьць сваёй здрады.
«ПЁТРА» – міракль пра апостала Сымона-Пятра і сашэсьце Духа Сьвятога на дванаццаць вучняў Хрыстовых.
Экзыстэнцыяльна-фантастычная драма «БОЖЫ ДАР» пасьвечана ідэалам свабоды ў апошнія гады існаваньня СССР і савецкай акупацыі. Сацыяльна фантастычныя дзеі адбываюцца ў асобай трыццацікілёмэтровай радыяцыйнай зоне Чарнобыльскай катастрофы.
Мова беларуская.
Мяккая вокладка.
Фармат: 15*23 см.
Аб’ём: 192 с.
Варшава – Нью-Ёрк, «Беларускія Ведамасьці», 2020.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.