Зянон. Грааль

50.00 

Dostępność: Wysoka

Koszt dostawy od: 0.00 

Darmowa dostawa od: 150.00 

Dodaj do ulubionych
,

«Грааль» – гэта зборнік драматычных твораў для прафэсійнага і дзіцячага тэатра і чытаньня на тэмы ідэалёгіі Беларусі і рэлігіі.

Зьмест: «Грааль», «Птушка шчасьця», «Павел».

П’еса «Павел» (Дзеяпіс-маралітэ ў 12-ці сцэнах для тэатра і чытаньня. Дзеецца ў Ерусаліме, Дамаску, Рыме). П’еса «Павел» зьяўляецца 5-й часткай драматычнага цыклу «Эвангельскія дзеі», выдадзенага раней («Інсургенты», 2020 г.). Гэта драматычны дзеяпіс з элемэнтамі сярэднявечнага хрысьціянскага сцэнічнага жанру «маралітэ». Твор прызначаны для вялікага прафэсійнага тэатра са шматлікай трупай і магчымасьцямі. Беларускі тэатар цяпер (2023 г.) разбураны і, фактычна, ліквідаваны прарасейскім акупацыйным рэжымам. Таму вялікай сцэны гэтая п’еса доўгі час ня ўбачыць. Аднак, яна напісана так, што амаль кожную яе сцэну (усіх 12) можна паставіць асобна як сцэнічны абразок з зразумелым сюжэтам. Гэта сьведама разьлічана на магчымасьці самадзейнага беларускага тэатра пры беларускіх цэрквах, касьцёлах, малельных дамах за мяжой у азылі, там, дзе вымушаны цяпер жыць беларусы.

Мова беларуская.
Мяккая вокладка.
Фармат: 14,5*20,5 см.
Аб’ём: 104 с.
Варшава,  «Беларускія Ведамасьці», 2023.

Brak opinii dla tego produktu

Na razie nie ma opinii o produkcie.

Tylko zalogowani klienci, którzy kupili ten produkt mogą napisać opinię.