Зьміцер Саўка. Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце.
Даведнік змяшчае інструкцыі для перадачы па-беларуску іншамоўных найменняў: імёнаў, тапонімаў ды іншых уласных назваў – тых адзінак, напісанне якіх практычна не рэгулюецца падручнікамі і слоўнікамі. Сярод трох дзясяткаў табліцаў – правілы практычнай транскрыпцыі для самых розных моваў: англійская, нямецкая, іспанская, кітайская, нідэрландская, венгерская, вʼетнамская ды іншыя.
Адрасуецца перадусім журналістам, рэдактарам медыяў, перакладчыкам, выдавецкім працаўнікам. Будзе карысная выкладчыкам аспірантам, студэнтам ВНУ, а таксама куратарам замежных выставаў і шырокаму колу дзеячаў культуры і навукі.
Іншамоўныя найменні ў беларускім тэксце : даведнік / Зьміцер Саўка ; укладальнік-рэдактар Настасся Мацяш. – Мінск : Тэхналогія, Тэхналогія, 2021. – 190 с. Цвёрдая вокладка.
ЗМЕСТ
Ад укладальніка
Уступ
Інструкцыі
Азербайджанская (az)
Англійская (en)
Балгарская (bg)
Баснійская (bs)
Венгерская (hu)
В’етнамская (vi)
Ісландская (is)
Іспанская (es)
Італьянская (it)
Каталанская (ca)
Кітайская (zh)
Курдская (ku)
Латышская (lv)
Лацінская (la)
Літоўская (lt)
Мандарынская (cmn)
Нарвежская (no)
Нідэрландская (nl)
Нямецкая (de)
Польская (pl)
Сербская (sr)
Славацкая (sk)
Славенская (sl)
Турэцкая (tr)
Узбекская (uz)
Фінская (fi)
Харвацкая (hr)
Чэшская (cs)
Шведская (sv)
Юэ (yue)
Японская (ja)
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.