Вольга Лабачэўская. Экспэдыцыя 1928 году Вацлава Ластоўскага: захаваная спадчына.
Кніга знаёміць чытача з унікальнай калекцыяй фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам слыннага пісьменніка, палітыка, публіцыста, гісторыка, этнографа Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне ў 1928 годзе.
У выданні, якое падрыхтавала да друку Czabor Publishing і Skaryna Press, прадстаўлены выявы з арыгінальнага альбома экспедыцыі, які захоўваецца ў Бібліятэцы і музеі імя Францішка Скарыны ў Лондане. Гэта ўнікальны экспанат, які быў уратаваны ў часы Другой сусветнай вайны, калі Беларускі дзяржаўны музей, быў разрабаваны і экспанаты вывезеныя за мяжу. А калі ўзгадаваць, што кіраўнік экспедыцыі, які з’яўляўся прэм’ер-міністрам урада БНР, аўтарам першага падручніка па гісторыі Беларусі, пісьменнік Вацлаў Ластоўскі быў рэпрэсаваны ў 1938 годзе, і адпаведна яго спадчына мусіць была знішчана савецкай уладай, то сімвалічная каштоўнасць экспаната — і адпаведна альбома з выявамі з калекцыі — узрастае ў разы.
Выдавецтва: Czabor Publishing; Skaryna Press.
Цвёрдая вокладка.
Мова беларуская.
Колькасць старонак: 256 с.
Год выдання: 2024.
Дыхтоўны альбом адкрывае чытацтву ўнікальную калекцыю фотаматэрыялаў, сабраных этнаграфічнай экспэдыцыяй пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага на Случчыне і Мазыршчыне. У ёй прадстаўленыя выявы з арыгінальнага альбома экспэдыцыі 1928 г., які захоўваецца ў Бібліятэцы і музэі імя Францішка Скарыны ў Лёндане.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.