Беларускія калыханкі. Выданне першае, 2025.
У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Апрача нотаў і тэксту, кожная калыханка мае гукавую версію, якую можна праслухаць, скануючы QR-код. Традыцыйная мелодыя, рытм, родная мова – гэтыя просты сродкт дораць гармонію і шчаслівае дзяцінства, напаўняючы яго мірам і спакоем.
Галобок, пеўнік і, вядома, любімы каток – усе гэтыя знамыя персанажы ажываюць на старонках кнігі дзякуючы цудоўным ілюстрацыям. Гартаючы кнігу з дзіцём, вы вандруеце па магічным свеце, па краіне мараў і сноў. Заспяваць калыханку можа кожны, тут не патрэбная спецыяльная музычная адукацыя, бо галоўная каштоўнасць не ў майстэрстве, а ў гаючым голасе роднага чалавека, які дае адчуваннецеплыні і бяспекі.
Ідэя, укладанне і прадмова: Сяржук Доўгушаў.
Студыйныя запісы песень: Воля Дземка і гурт VOLYA.
Набор нотаў: Канстанцін Яскоў.
Карэктура англійскага тэксту: Алена Лявончанка, Нія Файнштайн.
Карэктура беларускага тэксту: Наста Кахан.
Ілюстрацыі, графічны праект і вокладка: @tikava_studio.
Вёрстка: Уладзімер Міхнвіч.
Выдаўцы: Studio Magenta i Этна Традыцыя.
На двух мовах: беларускай і ангельскай.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.