Мова ў гісторыі беларускага пісьменства. Калубовіч Аўген. Факсымільнае выданьне.
Аўген Калубовіч (Kаханоўскі) – вядомы беларускі грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, гісторык і публіцыст – нарадзіўся ў 1910 годзе ў мястэчку Ціхінічы Рагачоўскага павету Магілёўскай вобласьці. У 1930 годзе асуджаны на тры гады сталінскага канцлягеру за беларускі патрыятызм. Вярнуўшыся з канцлягеру, працаваў настаўнікам. У гады Другой Сусьветнай вайны быў у Менску, уваходзіў у склад Беларускай Цэнтральнай Рады, удзельнічаў у Другім Усебеларускім Кангрэсе (1944 г.). Пасьля вайны – у эміграцыі. Быў прэм’ерам ураду БНР, выдаваў беларускія часопісы, займаўся літаратурай і навуковадасьледчыцкай дзейнасьцю, друкаваў кнігі. Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Кліўлендзе (ЗША).
Мова беларуская.
Мяккая вокладка.
Фармат: 10,5*14,8 см.
Аб’ём: 90 с.
Варшава, «Беларускія Ведамасьці», 2015.
Brak opinii dla tego produktu
Na razie nie ma opinii o produkcie.