Саша Філіпенка. Чырвоны крыж

45.00 

Kategoria:

Dostępność: Wysoka

Koszt dostawy od: 0.00 

Darmowa dostawa od: 150.00 

Czas na zwrot: 14 dni

Dodaj do koszyka Dodaj do ulubionych

На беларускай мове

«Чырвоны крыж» — гэта гісторыя пра памяць і забыццё. Малады футбольны арбітр Аляксандр, Саша, прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут жанчыну, дзевяностааднагадовую Таццяну Аляксееўну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.

Саша Філіпенка (нар. у 1984) — беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.

Аўтар шасці раманаў, а таксама апавяданняў і п’ес. Лаўрэат шэрагу прэстыжных прэмій, з якіх самая яркая — Французская літаратурная прэмія Transfuge для рамана «Крэмулятар» у якасці найлепшага еўрапейскага рамана 2023.

Раманы Сашы Філіпенкі перакладзены на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, карэйскую мовы. Яны напісаны па-руску, аднак у 2024 годзе былі пераствораны па-беларуску.

Беларускі аўтар Філіпенка агаляе нядаўнюю гісторыю бязлітаснай расійскай дзяржавы гісторыяй малаверагоднага сяброўства паміж маладым удаўцом і кабетай, што перажыла сталінскі ГУЛАГ… Ён уносіць свежасць і дасціпнасць у знаёмую гісторыю савецкай трагедыі.
Publishers Weekly

Самым цікавым было пачуць голас маладога пісьменніка з пакалення, якое амаль не ведала савецкіх часоў, і ўбачыць, як ён змагаецца з гэтай тэмай… Журналістыка можа даць вам шмат ведаў пра праблему, акрэслівае сацыяльнае паходжанне, прыводзіць лічбы і агучвае меркаванні, але нішто так глыбока не раскрывае чалавечую душу, як раман.
Los Angeles Review of Books

Які кранальны і душэўны аповед пра жанчыну, якая адчайна хоча перадаць тое, што перажыла, пакуль яна яшчэ памятае. Вось як яна тлумачыць, чаму губляе ўспаміны: “Таму што Бог баіцца мяне. У мяне зашмат нязручных пытанняў…” Так пачынаецца захапляльная, балючая і душэўная гісторыя Савецкага Саюза падчас Другой сусветнай вайны.
BonnieD

«Чырвоны крыж» — кніга сур’ёзная, не надта дэпрэсіўная. Без сумневу, гісторыя захапіла мяне і глыбока закранула. У той жа час мяне таксама ўразіла і натхніла сіла, энергія і мужнасць, з якімі два галоўныя героі ідуць па жыцці.
LaViv

Мяккая вокладка.
Фармат: 23*17*3 cm.
Мова беларуская.
Колькасць старонак: 240.
Выдавецтва: Gutenberg.

Brak opinii dla tego produktu

Na razie nie ma opinii o produkcie.

Tylko zalogowani klienci, którzy kupili ten produkt mogą napisać opinię.